Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2019, 12:28

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за снежань вырасла на 4,9 працэнта

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 студзеня склала Br43,232 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкамі на 1 снежня на 4,9 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём наяўных грошай у абароце (грашовы агрэгат M0) за снежань вырас да Br2,991 млрд, або на 6,4 працэнта.

Актыўная рублёвая грашовая маса - грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях), - у снежні павялічылася на 16,1 працэнта і склала Br8,615 млрд.

Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя (тэрміновыя, умоўныя) дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 студзеня склаўся на ўзроўні Br15,994 млрд, павялічыўшыся за снежань на 10,2 працэнта.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за снежань вырас да Br904,7 млн, або на 7,8 працэнта.

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*), якая акрамя агрэгату М1 уключае іншыя (тэрміновыя, умоўныя) рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, на 1 студзеня склала Br16,899 млрд і павялічылася за мінулы месяц на 10 працэнтаў.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у замежнай валюце, за снежань зменшыўся да Br2,080 млрд, або на 2,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі