Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2019, 14:45

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за сакавік вырасла на 1,1 працэнта

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 красавіка склала Br43,861 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 сакавіка на 1,1 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'ём наяўных грошай у абароце (грашовы агрэгат М0) за сакавік вырас да Br2,986 млрд, або на 2,1 працэнта.

Актыўная рублёвая грашовая маса - грашовы агрэгат М1, які ўключае наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях), - у сакавіку вырасла на 0,3 працэнта і склала Br7,913 млрд.

Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя (тэрміновыя, умоўныя) дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 красавіка склаўся на ўзроўні Br15,741 млрд, павялічыўшыся за сакавік на 2,4 працэнта.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за сакавік вырас да Br1,291 млрд, або на 10 працэнтаў.

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*), якая акрамя агрэгата М1 уключае іншыя (тэрміновыя, умоўныя) рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, на 1 красавіка склала Br17,033 млрд і вырасла за мінулы месяц на 3 працэнты.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскага абароту) у замежнай валюце, за сакавік вырас да Br2,050 млрд, або на 0,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі