Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за люты вырасла на 1,9 працэнта

Эканоміка 14.03.2019 | 15:43
Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 сакавіка склала Br43,3796 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 лютага на 1,9 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём наяўных грошай у абароце (грашовы агрэгат M0) за люты вырас да Br2,926 млрд, або на 2 працэнты.

Актыўная рублёвая грашовая маса - грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях), - у лютым вырасла на 4,6 працэнта і склала Br7,8897 млрд.

Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя (тэрміновыя, умоўныя) дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 сакавіка склаўся на ўзроўні Br15,3747 млрд, павялічыўшыся за люты на 3 працэнты.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за люты вырас да Br1,173 млрд, або на 23,4 працэнта.

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*), якая акрамя агрэгату М1 уключае іншыя (тэрміновыя, умоўныя) рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, на 1 сакавіка склала Br16,548 млрд і вырасла за мінулы месяц на 4,3 працэнта.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у замежнай валюце, за люты вырас да Br2,0457 млрд, або на 0,5 працэнта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.