Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2019, 14:07

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за красавік зменшылася на 3,2 працэнта

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 мая склала Br42,465 млрд, зменшыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 красавіка на 3,2 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Аб'ём наяўных грошай у абароце (грашовы агрэгат M0) за красавік вырас да Br3,017 млрд, або на 1 працэнт.

Актыўная рублёвая грашовая маса - грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (сродкі на бягучых рублёвых рахунках, уклады да запатрабавання ў рублях, іншыя рахункі ў рублях), - у красавіку знізілася на 1,1 працэнта і склала Br7,83 млрд.

Грашовы агрэгат М2 (грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні), які ўключае агрэгат М1 і іншыя (тэрміновыя, умоўныя) дэпазіты ў нацыянальнай валюце, на 1 мая склаўся на ўзроўні Br15,374 млрд, зменшыўшыся за красавік на 2,3 працэнта.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за красавік знізіўся да Br1,155 млрд, або на 10,5 працэнта.

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*), якая, акрамя агрэгата М1, уключае іншыя (тэрміновыя, умоўныя) рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, на 1 мая склала Br16,53 млрд і зменшылася за мінулы месяц на 3 працэнты.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у замежнай валюце, за красавік вырас да Br2,057 млрд, або на 0,3 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі