Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2020, 11:08

Швейцарская фармацэўтычная кампанія зацікаўлена ў інвестыцыйным супрацоўніцтве з Беларуссю

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фармацэўтычная кампанія F. Hoffmann-La Roche Ltd. (Швейцарыя) зацікаўлена ў інвестыцыйным супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі з дырэктарам кампаніі па рэгіёне CEETRIS (Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Турцыя, Расія і Індыйскі субкантынент) Адрыяна Трэве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі ўзаемнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі. Як адзначыў Ігар Петрышэнка, у развіцці айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці ўрад надае асаблівую значнасць магчымасці супрацоўніцтва з вядучымі замежнымі інавацыйнымі фармацэўтычнымі кампаніямі. Ён падзякаваў Адрыяну Трэве за праяўлены інтарэс да інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю і выказаў надзею на далейшае актыўнае ўзаемадзеянне па ўкараненні вопыту еўрапейскай кампаніі ў нацыянальную сістэму аховы здароўя.

Адрыяна Трэве ў сваю чаргу выказаў удзячнасць беларускаму боку за магчымасць сустрэчы на такім узроўні і пацвердзіў гатоўнасць швейцарскага інвестара пакрокава выбудоўваць перспектыўныя доўгатэрміновыя адносіны ў арганізацыі вытворчасці лекавых прэпаратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі