ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 красавіка 2023, 13:09

Шувалаў: санкцыі не перашкодзяць інвестыцыйным планам ВЭБ.РФ у Рэспубліцы Беларусь

Ігар Шувалаў
Ігар Шувалаў

28 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі не перашкодзяць інвестыцыйным планам ВЭБ.РФ у Рэспубліцы Беларусь. Аб гэтым у час сустрэчы на ААТ "Гродна Азот" заявіў старшыня ВЭБ.РФ Ігар Шувалаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас вялікі гонар пабываць у Гродне. Мы спадзяёмся, што санкцыі, якія былі ўведзены ў адносінах да нашага беларускага банка або ў адносінах да самога ВЭБа, ніяк не перашкодзяць нашым планам па інвесціраванні ў прамысловыя прадпрыемствы і ў Расіі, і ў Беларусі. І, вядома ж, у нас сур'ёзныя планы па інтэграцыйным новым супрацоўніцтве", - сказаў старшыня ВЭБ.РФ.

Ён дадаў: "Сёння мы можам прадбачыць сумесныя кампетэнцыі, нарасціць новыя - тут ёсць прыклад у расійскіх прамысловых прадпрыемстваў, беларускіх. Я веру: у нас вялікія магчымасці. Капітал для гэтага ёсць, рынак ліквіднасці ў Расійскай Федэрацыі цяпер даволі пазітыўны, нягледзячы на санкцыі, якія былі ўведзены".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі