Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 кастрычніка 2018, 09:46

Шумілін: сістэма прагназавання дасць магчымасць Беларусі вызначыць перспектыўныя сектары эканомікі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне навукова абгрунтаванай сістэмы прадбачання і прагназавання дасць магчымасць Беларусі вызначыць высокаэфектыўныя і перспектыўныя сектары эканомікі. Такое меркаванне выказаў 18 кастрычніка старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін на міжнароднай навуковай канферэнцыі "Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця".

Паводле слоў Аляксандра Шуміліна, асновай для вызначэння сістэмы прыярытэтаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі можа стаць комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу (КП НТП), які ўяўляе сабой навукова абгрунтаванае бачанне магчымых варыянтаў навукова-тэхналагічнага развіцця рэспублікі ў сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым перыядзе ў кантэксце сусветных навукова-тэхналагічных тэндэнцый.

"Мэта распрацоўкі КП НТП - вызначэнне навукова-тэхналагічных прыярытэтаў для далейшага планавання развіцця эканомікі", - растлумачыў Аляксандр Шумілін. Ён адзначыў, што распрацоўка была пачата ў ліпені бягучага года. Для гэтага выбраны 14 найважнейшых галін эканомікі, развіццё якіх вызначае асноўныя эканамічныя тэндэнцыі ў Беларусі і ў якіх вырабляецца асноўная частка валавога ўнутранага прадукту. Да работы над стварэннем комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу прыцягнута каля 150 экспертаў і спецыялістаў. На цяперашнім этапе ў базе налічваецца каля 640 аб'ектаў прагназавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі