4 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія стварылі адзіны аграрны рынак, усе праблемы, звязаныя з "закрыццём" беларускіх прадпрыемстваў для расійскага рынку, засталіся ў мінулым. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Юрый Шулейка ў час наведвання ў Маскве выстаўкі "Прадэкспа-2025".
"Так, ён створаны", - сказаў Юрый Шулейка ў адказ на пытанне аб тым, ці можна гаварыць аб стварэнні адзінага аграрнага рынку Саюзнай дзяржавы.
"Карэкціроўкі праводзяць абодва бакі, але гэта ўсё ў рамках, скажам так, павышэння якасці і бяспекі. Цяпер недарэчы гаварыць аб "адкрыцці" або "закрыцці" прадпрыемстваў (для паставак сваёй прадукцыі на расійскі рынак. - Заўвага БЕЛТА). Вядзецца маніторынг, які дазваляе і расійскаму, і беларускаму пакупніку мець роўны доступ да якасных прадуктаў", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.
Ён таксама канстатаваў, што цяпер паміж беларускімі і расійскімі вытворцамі прадуктаў харчавання назіраецца здаровая канкурэнцыя. "Канкурэнцыя была і ёсць, кожная дзяржава мае свае мэты развіцця значных напрамкаў, а прадукты харчавання - гэта рэч значная. Сёння ў нас здаровая канкурэнцыя", - падкрэсліў Юрый Шулейка.
На выстаўцы "Прадэкспа-2025" віцэ-прэм'ер разам з паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам агледзелі экспазіцыю беларускіх вытворцаў Made in Belarus, арганізаваную ўнітарным прадпрыемствам "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Акрамя гэтага, яны агледзелі самастойныя экспазіцыі беларускіх прадпрыемстваў у розных раздзелах выстаўкі: усяго ў бягучым годзе ў ёй прымаюць удзел больш за 70 вытворцаў прадуктаў харчавання з Беларусі.
"Прадэкспа" - буйнейшая міжнародная выстаўка прадуктаў харчавання і напіткаў у Расіі і Усходняй Еўропе. На пляцоўцы прадстаўлены прадукты харчавання з усяго свету: ад базавых прадуктаў і напіткаў на кожны дзень да вытанчаных далікатэсаў, а акрамя таго - арганічнае і спартыўнае харчаванне, для здаровага ладу жыцця, халяль, кошар, экзатычныя прадукты. Выстаўка збірае буйнейшую ў Расіі экспазіцыю алкагольных напіткаў і він з больш як 30 краін. Менавіта да "Прадэкспа" вытворцы прымяркоўваюць запуск новых прадуктаў, гандлёвых марак, брэндаў.-0-