Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 чэрвеня 2025, 18:40

Што змяняецца ў падыходах да фарміравання дзяржпраграм на новую пяцігодку, расказаў міністр эканомікі

Юрый Чабатар
Юрый Чабатар
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што змяняецца ў падыходах да фарміравання дзяржпраграм на новую пяцігодку, расказаў журналістам міністр эканомікі Юрый Чабатар перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў "Аб рэалізацыі дзяржаўных праграм, у тым ліку аб ацэнцы эфектыўнасці іх рэалізацыі ў 2021-2024 гадах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ва ўрадзе разгледзім выкананне дзяржаўных праграм і вызначым нашы падыходы па дзяржпраграмах на будучыю пяцігодку. За мінулы год у нас рэалізоўвалася 29 дзяржпраграм. Дынаміка ў прынцыпе дадатная. У нас няма нізкаэфектыўных праграм: у пачатку пяцігодкі такія былі, але мы прынялі дадатковыя меры. Бачым, што асноўныя мэтавыя паказчыкі пераважна выконваюцца", - сказаў Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, за 2024 год некаторыя дзяржпраграмы нават павысілі сваю эфектыўнасць, у тым ліку "Дарогі Беларусі" і "Лічбавае развіццё Беларусі".

Дзяржпраграмы з'яўляюцца асноўным інструментам выканання пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. "Дасягнуты важкія вынікі, але ёсць і недахопы. Мы паглядзелі на тыя паказчыкі, якія сёння не выконваюцца, і ўбачылі, якія меры трэба прыняць. У першую чаргу трэба павысіць звязку паміж паказчыкамі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзяржпраграм. Кожны паказчык, кожная задача павінны дайсці непасрэдна да выканаўцы. Другі напрамак - трэба разабрацца з будоўлямі. Мы будзем прапаноўваць, каб усе інфраструктурныя праекты па будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў былі ўнесены ў праграмы. Што гэта значыць? У праграмах аховы здароўя, адукацыі і гэтак далей павінны быць адзіныя пералікі, з якіх мы будзем ведаць, колькі, дзе, што будзем будаваць. Трэці напрамак - лічбавізацыя. Будзем прапаноўваць з наступнага года ўкараняць спецыяльны інфармацыйны комплекс, праз які будзе ажыццяўляцца кантроль, маніторынг і прыняцце дадатковых мер для выканання кантралюемых паказчыкаў мерапрыемстваў, ацэнкі эфектыўнасці дзяржпраграм", - праінфармаваў міністр.

Паводле яго слоў, падрыхтаваны праект пераліку дзяржпраграм на наступную пяцігодку. "Мы крыху аптымізавалі пералік зыходзячы з таго, што кожная дзяржпраграма павінна працаваць на прыярытэты і асноўныя напрамкі пяцігодкі. Такім чынам, у будучай пяцігодцы ў нас будзе каля 20 праграм. Мы сканцэнтравалі нашы намаганні на асноўных напрамках, а менш прыярытэтныя ўключылі ў іншыя праекты", - сказаў на заканчэнне Юрый Чабатар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі