Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 студзеня 2023, 09:01

Што змяняецца ў адмінпрацэдурах па адчужэнні і падзелу зямельных участкаў

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Указ ад 30 снежня 2022 года нумар 466, накіраваны на прывядзенне шэрага прававых актаў у адпаведнасць з новай рэдакцыяй Кодэкса аб зямлі, афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Указам карэкціруецца тэрміналогія больш як у 30 нарматыўных актах. Таксама дакументам прадугледжана ўнясенне змяненняў у парадак выканання адміністрацыйных працэдур, звязаных з адчужэннем і падзелам зямельных участкаў, змяненнем іх мэтавага прызначэння.

У прыватнасці, у пераліку з'явіцца працэдура, якая датычыцца атрымання дазволу на падзел, змяненне мэтавага прызначэння асобных відаў зямельных участкаў, прадастаўленне дадатковага ўчастка ў сувязі з неабходнасцю павелічэння памеру і змянення граніцы. Таксама гэта працэдура датычыцца змянення віду права на зямельны ўчастак у выпадках, калі такая неабходнасць прадугледжана Кодэксам аб зямлі.

Адной з адмінпрацэдур прадугледжана дзяржрэгістрацыя дагавора залогу права арэнды зямельнага ўчастка або пагаднення аб яго змяненні або скасаванні або ўзнікнення, спынення залогу права арэнды. Пры выкананні названай працэдуры ў тым ліку будзе спаганяцца 0,5 базавай велічыні - за дзяржаўную рэгістрацыю аднаго аб'екта, 0,1 БВ - за другі і кожны наступны экзэмпляр сведчання (пасведчання). У абодвух выпадках - без уліку кошту зямельна-кадастравага плана зямельнага ўчастка. Таксама будзе спаганяцца 0,1 БВ за дзяржрэгістрацыю кожнага наступнага аб'екта незалежна ад колькасці прымененых у адпаведнасці з пералікам працэдур.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2024 года ў Адзіны рэестр маёмасці будуць уключацца звесткі, што змешчаны ў пераліках свабодных (незанятых) зямельных участкаў і пераліках для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Згодна з дзеючымі нормамі ўказа ад 18 мая 2020 года нумар 168 у гэты рэестр уключаюцца звесткі аб дзяржаўнай маёмасці і фактычным стане яе выкарыстання, у тым ліку аб зямельных участках, прадастаўленых юрыдычным асобам, за выключэннем гаспадарчых таварыстваў без удзелу дзяржавы. А таксама аб маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з удзелам дзяржавы, і фактычным стане яе выкарыстання і аб маёмасці Саюзнай дзяржавы, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя палажэнні ўказа нумар 466 уступілі ў сілу 1 студзеня 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі