Сцяг Панядзелак, 19 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2025, 11:49

Што патаннела і падаражэла ў Беларусі ў ліпені, расказалі ў МАРГ

Фота з архіва
Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што патаннела і падаражэла ў Беларусі ў ліпені, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"У ліпені 2025 года прадоўжылася паскарэнне гадавой інфляцыі: прырост індэкса спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 7,4 працэнта супраць 7,3 працэнта на месяц раней. Да снежня 2024 года прырост індэкса спажывецкіх цэн склаўся на ўзроўні 5,6 працэнта, да папярэдняга месяца - 0,2 працэнта. Па выніках справаздачнага месяца гадавая інфляцыя ў Беларусі склалася ніжэй, чым у Расіі (8,94 працэнта), Казахстане (11,8 працэнта), Кыргызстане (8,8 працэнта)", - расказалі ў МАРГ.

У ліпені адносна папярэдняга месяца адзначаецца павелічэнне індэксаў цэн на малако і малочныя прадукты (на 0,3 працэнта), а таксама мяса і мясапрадукты (на 1 працэнт) у выніку павышэння адпускных цэн вытворцамі. Прырост індэкса цэн зафіксаваны на малако натуральнае пастэрызаванае, стэрылізаванае, ультрапастэрызаванае (на 0,39 працэнта), смятану (на 0,36 працэнта), кефір (на 0,36 працэнта), свініну, акрамя бескасцёвага мяса (на 1,77 працэнта), пельмені мясныя (на 1,07 працэнта), каўбасу вараную вышэйшага сорту (на 0,47 працэнта), курэй, уключаючы бройлераў (на 0,41 працэнта), сала, грудзінку (на 0,58 працэнта). Таксама падаражэлі кандытарскія вырабы (на 1,5 працэнта). Прырост індэкса цэн зафіксаваны на пячэнне (на 2,77 працэнта), на тарты (на 1,12 працэнта), халву (на 3,73 працэнта), мармелад (на 3,03 працэнта), цукеркі, глазураваныя шакаладнай глазурай (на 1,32 працэнта), вафлі (на 1,5 працэнта).

Акрамя таго, падаражэлі яблыкі (на 8,4 працэнта), кава (на 3,6 працэнта), рыба і рыбапрадукты (на 0,51 працэнта) з-за росту цэн імпарту. Прырост індэкса цэн зафіксаваны на каву натуральную молатую (на 4,65 працэнта), каву растваральную (на 2,75 працэнта), паўфабрыкаты рыбныя (катлеты, рыбныя палачкі, фарш, бургеры), морапрадукты (на 2,01 працэнта), крабавыя палачкі (крабавыя мяса) (на 1,95 працэнта), рыбу салёную і вэнджаную, акрамя селядца і рыбы далікатэснай (на 1,28 працэнта).

У ліпені адносна папярэдняга месяца адзначаецца зніжэнне індэкса цэн на плодаагароднінную прадукцыю (на 5,3 працэнта). Больш за ўсё патаннелі капуста белакачанная (на 32,7 працэнта), агуркі свежыя (на 26,5 працэнта), памідоры свежыя (на 16,3 працэнта), бульба (на 5 працэнтаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі