Фота НЦМ
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемныя пастаўкі тавараў, прамысловая кааперацыя, перайманне вопыту і тэхналогій, акадэмічны абмен - у якіх сферах могуць наладзіць канструктыўнае супрацоўніцтва Беларусь і Зімбабвэ, абмяркоўвалася ў час дзелавога круглага стала, арганізаванага Нацыянальным цэнтрам маркетынгу сумесна з Агенцтвам садзейнічання знешнегандлёвым кантактам Зімбабвэ ZIMTRADE, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры маркетынгу.
Прадстаўнікі профільных органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў дзвюх краін удзельнічалі ў дыялогу. Бакі адзначылі наяўнасць значнага патэнцыялу ў развіцці ўзаемадзеяння, абумоўленага ўзаемадапаўняльным характарам эканомік дзвюх краін. Акцэнтавана ўвага на наяўнасці паспяхова выкананых сумесных праектаў і на неабходнасці ўмацавання бізнес-кантактаў для маштабавання гандлёва-эканамічных сувязей паміж Беларуссю і Зімбабвэ.
У час круглага стала эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу звярнулі ўвагу афрыканскіх калег на найбольш перспектыўныя нішы для ўзаемадзеяння і правялі комплексную навігацыю па беларускім рынку. Айчынныя прадпрыемствы прадставілі экспартны патэнцыял у мяса-малочнай сферы і машынабудаванні, уключаючы магчымасці па пастаўках кар'ерных самазвалаў, гарадскога транспарту, сельгастэхнікі для фермерскіх гаспадарак, іншых відаў машын і абсталявання. Адзначана асаблівая роля лагістыкі ў кантэксце ўмацавання знешнеэканамічных сувязей.
Са свайго боку Зімбабвэ гатова прапанаваць беларускаму рынку свежыя фрукты, агародніну, чай, каву, тытунь і вырабы з яго, бавоўну, тавары са скуры. Выказана зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемных паставак прадукцыі, прамысловай кааперацыі, перайманні вопыту і тэхналогій, акадэмічным абмене ў адукацыйнай сферы. Абазначаны сектары, а менавіта аднаўляльная энергетыка, сельская гаспадарка, будаўніцтва, медыцына і турызм, і магчымасці для інвесціравання, уключаючы фінансавую падтрымку інвестпраектаў. Акрамя таго, адбыліся ўзаемныя прэзентацыі турыстычных магчымасцей Беларусі і Зімбабвэ.
У выніку ўдзельнікі спыніліся на канкрэтных кроках, якія неабходна зрабіць для раскрыцця існуючага патэнцыялу. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч падкрэсліў, што цэнтр гатовы выступіць пляцоўкай для ўмацавання беларуска-зімбабвійскіх дзелавых кантактаў, і прапанаваў партнёрскаму Агенцтву садзейнічання знешнегандлёвым кантактам Зімбабвэ ZIMTRADE прадоўжыць практыку арганізацыі двухбаковых бізнес-мерапрыемстваў, у тым ліку ў анлайн-фармаце.-0-