Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2016, 15:50

"Штадлер Мінск" уключаны ў пералік арганізацый, на прадукцыю якіх за мяжой выдаюцца крэдыты

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў дапоўніў пералік арганізацый і тавараў, вырабленых у Беларусі, на набыццё якіх у замежных краінах выдаюцца банкаўскія крэдыты. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 11 кастрычніка 2016 года нумар 815, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"Урадам пашыраны пералік арганізацый і тавараў, вырабленых у Беларусі, на набыццё якіх у замежных краінах выдаюцца банкаўскія крэдыты, або якія з'яўляюцца прадметам дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу), - праінфармавалі ў прэс-службе. - У пералік дадаткова ўключана ЗАТ "Штадлер Мінск", а таксама вырабленыя на прадпрыемстве трамваі".

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі