Фота з архіва
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2024 года нумар 791 устаноўлена прыняць бязвыплатна да 1 лістапада ва ўласнасць Беларусі з уласнасці Шклоўскага раёна акцыі шэрага акцыянерных таварыстваў. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Пералік акцыянерных таварыстваў уключае ў сябе ЗАТ "Вялікія Славені", ААТ "Купалаўскае" - кіруючая кампанія холдынга", ААТ "Любінічы-Агра", ААТ "Новагарадзішчанскае" і ААТ "Шклоўскі масларобны завод". Самым буйным актывам з'яўляецца ААТ "Купалаўскае" - кіруючая кампанія холдынга", агульны кошт акцый якога ацэнены ў больш як Br51,4 млн. Кошт акцый ААТ "Новагарадзішчанскае" складае каля Br4,8 млн, ААТ "Любінічы-Агра" - звыш Br2 млн.
Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці і Шклоўскаму райвыканкаму даручана прыняць меры па рэалізацыі дакумента.-0-