Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2019, 11:35

СГА: сярэдзіна 2020 года - рэальны тэрмін далучэння Беларусі да арганізацыі

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная гандлёвая арганізацыя лічыць сярэдзіну 2020 года рэальным тэрмінам, да якога Беларусь можа завяршыць усе неабходныя працэдуры па ўступленні ў арганізацыю. Такое меркаванне выказаў журналістам саветнік упраўлення гандлю і інвестыцый сакратарыята СГА Хуан Марчэці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прадстаўніка СГА, Беларусь сапраўды наблізілася да патрабаванняў, што прад'яўляюцца да краін, якія жадаюць далучыцца да арганізацыі. "У рамках працэсу падрыхтоўкі да ўступлення ў СГА Беларусь дасягнула сур'ёзнага прагрэсу ў тым, што датычыцца яе стратэгічных рашэнняў, рэгулявання нарматыўна-прававых адносін, а таксама правапрымяняльных практык. Таму Рэспубліка Беларусь становіцца ўсё бліжэй да таго, што патрабуецца, і сёння краіна знаходзіцца ўжо на апошнім этапе перагавораў", - сказаў Хуан Марчэці.

Што датычыцца агучаных уладамі Беларусі планаў па далучэнні да СГА ў сярэдзіне 2020 года, прадстаўнік арганізацыі лічыць, што "гэта адназначна магчыма, таму што ў Беларусі застаецца яшчэ крыху больш за год для таго, каб завяршыць неабходныя перагаворы". "Калі Беларусь прыкладзе ўсе неабходныя намаганні, правядзе перагаворы і дасягне пагаднення з членамі СГА, то гэта будзе зроблена ў названы тэрмін", - дадаў Хуан Марчэці. У ліку пытанняў, якія трэба вырашыць, ён назваў перагаворы па гандлі паслугамі. Варта таксама адпрацаваць інвестыцыйную палітыку.

У Мінску 22-24 студзеня праходзіць нацыянальны семінар па Генеральным пагадненні па гандлі паслугамі СГА. Арганізатарамі семінара выступаюць Міністэрства эканомікі і Міністэрства замежных спраў Беларусі сумесна з сакратарыятам Сусветнай гандлёвай арганізацыі пры падтрымцы праекта ПРААН "Садзейнічанне ўраду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу". Мэта семінара - павышэнне ўзроўню ведаў і экспертнага патэнцыялу прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Беларусі, якія былі задзейнічаны ў перагаворах па доступе на рынак паслуг у кантэксце далучэння да СГА. Семінар накіраваны на паляпшэнне разумення ўдзельнікамі структуры, функцыянавання, абавязацельстваў і прынцыпаў Генеральнага пагаднення па гандлі паслугамі з акцэнтам на фарміраванні спецыфічных абавязацельстваў па доступе на рынак паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі