Ігар Сергяенка
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі важна забяспечыць правядзенне лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара эканомікі. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час парламенцкіх слуханняў "Развіццё лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тэма развіцця лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь выбрана невыпадкова. "Сучасны свет - гэта эпоха імклівага развіцця лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту. Іх выкарыстанне з'яўляецца рухавіком інавацыйных працэсаў, становіцца вырашальным фактарам эканамічнага росту Беларусі і дазваляе забяспечваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт нашай краіны, - падкрэсліў спікер. - Кіраўнік дзяржавы неаднаразова адзначаў неабходнасць больш хуткага ўкаранення "лічбы", паколькі магутны IT-сектар - сведчанне ўзроўню развіцця нацыі. У сувязі з гэтым у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі аднымі з асноўных прыярытэтаў вызначаны развіццё інфармацыйных сістэм і лічбавых тэхналогій у розных сферах, забеспячэнне лічбавай трансфармацыі эканомікі і бяспечнага інфармацыйнага асяроддзя".
"За некалькі апошніх гадоў у краіне створана развітая сетка перадачы даных, якая адпавядае сусветным стандартам. Функцыянуюць цэнтры захоўвання і апрацоўкі даных, распрацаваны механізмы ідэнтыфікацыі, інструменты для ажыццяўлення электронных плацяжоў, сучасныя электронныя сэрвісы. Ва ўсіх сферах эканомікі забяспечваецца інфармацыйная бяспека, - адзначыў Ігар Сергяенка. - Не менш важна забяспечыць правядзенне лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара эканомікі. Укараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій дазволіць нарасціць прадукцыйнасць працы, дабаўленую вартасць, павысіць якасць прадукцыі і пашырыць рынкі яе збыту".
Тэма развіцця лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь выбрана невыпадкова. "Сучасны свет - гэта эпоха імклівага развіцця лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту. Іх выкарыстанне з'яўляецца рухавіком інавацыйных працэсаў, становіцца вырашальным фактарам эканамічнага росту Беларусі і дазваляе забяспечваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт нашай краіны, - падкрэсліў спікер. - Кіраўнік дзяржавы неаднаразова адзначаў неабходнасць больш хуткага ўкаранення "лічбы", паколькі магутны IT-сектар - сведчанне ўзроўню развіцця нацыі. У сувязі з гэтым у Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі аднымі з асноўных прыярытэтаў вызначаны развіццё інфармацыйных сістэм і лічбавых тэхналогій у розных сферах, забеспячэнне лічбавай трансфармацыі эканомікі і бяспечнага інфармацыйнага асяроддзя".
Слуханні аб'ядналі прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, навуковай супольнасці. У ліку дакладчыкаў - прадстаўнікі НЦАПІ, БДУ, Мінсувязі, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, НАН Беларусі. Па выніках парламенцкіх слуханняў будуць выпрацаваны рэкамендацыі, якія садзейнічаюць развіццю лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь.-0-