Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лютага 2023, 15:26

Сергяенка аб развіцці Магілёўскай вобласці: многае залежыць ад таго, як працуюць кіраўнікі на месцах

8 лютага, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Многае залежыць ад таго, як працуюць кіраўнікі на месцах. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка на падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за 2022 год у Магілёве, перадае БЕЛТА.

Ігар Сергяенка звярнуў увагу на некаторыя лічбы, якія прагучалі ў час абмеркавання вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці. "Важна, каб за лічбамі росту не скрываліся рэальныя праблемы, - падкрэсліў ён. - Напрыклад, мы гаворым аб знешнім гандлі: ёсць рост, у цэлым прыбавілі на 5,2 працэнта. Аднак ён адбыўся за кошт павелічэння цэн на пастаўляемую прадукцыю на 18,5 працэнта. У той жас час у натуральным выражэнні аб'ёмы знізіліся на 1-2 працэнты. Што датычыцца дыверсіфікацыі рынку, то тут многае залежыць ад таго, як працуе сам кіраўнік. Напэўна, з улікам блізкасці Расіі ў Магілёўскай вобласці ў гэтым пытанні магчымасцей больш, чым у іншых рэгіёнаў. Калі па сельскай гаспадарцы назіраецца тэмп росту, то па прамысловасці - спад. Заканамерна прасеў і валавы рэгіянальны прадукт".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі нагадаў кіраўнікам райвыканкамаў аб базавым даручэнні кіраўніка дзяржавы па рэалізацыі ў кожным раёне па адным-двух інвестыцыйных праектах - стварэнні вытворчасці па выпуску прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і новых рабочых месцаў. Уважліва трэба паглядзець на асваенне сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў, якое залежыць ад кемлівасці і арганізаванасці кіраўнікоў на месцах, удзяліць увагу рэалізацыі ўказа "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці". Усе гэтыя напрамкі работы знаходзяцца пад кантролем.

У ліку іншых пытанняў, якія непасрэдна ўплываюць на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта назваў дэфіцыт кадраў (перш за ўсё прамысловых спецыяльнасцей) і прапанаваў зрабіць акцэнт на павышэнні ролі і значнасці рэзерву кіруючых кадраў. Ігар Сергяенка не пакінуў без увагі нізкі ўзровень сярэдняй заработнай платы, беспрацоўе, прафілактыку і барацьбу з карупцыяй, недапушчэнне крытычнага ўзроўню неабгрунтаванай знешняй працоўнай міграцыі, замацаванне маладых спецыялістаў на месцах.

У Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе выкананы 5 з 8 асноўных паказчыкаў: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, якая склала па вобласці больш за Br1,3 тыс. (13,7 працэнта да ўзроўню 2021-га), сукупнасць паступлення даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці, аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальных тавараў, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, увод у эксплуатацыю жылых дамоў. Не выкананы паказчыкі па валавым рэгіянальным прадукце, інвестыцыях у асноўны капітал, уводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў з дзяржаўнай падтрымкай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі