Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2019, 19:55

Сербія зацікаўлена ў пастаўках беларускага малака

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербія зацікаўлена ў пастаўках беларускага малака. Аб гэтым ішла размова ў час пасяджэння беларуска-сербскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання ў Бялградзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча Беларусі.

"Перагаворы паказалі, што ў сербскага боку захоўваецца высокая зацікаўленасць у прадаўжэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Беларуссю і павелічэнні тавараабароту. У прыватнасці, Сербія зацікаўлена ў пастаўках беларускага малака для сваёй кандытарскай вытворчасці. Бакі дамовіліся аб правядзенні інспекцыі беларускіх малочных прадпрыемстваў у студзені 2020 года ў мэтах іх атэстацыі для паставак на сербскі рынак", - адзначылі ў прэс-службе.

Эксперты міністэрстваў і прадстаўнікі бізнесу ў час нарады абмеркавалі пытанні ветэрынарыі і фітасанітарыі, раслінаводства і насенняводства, узаемадзеянне паміж аграрнымі ўніверсітэтамі, а таксама іншыя перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковых адносін. Бакі дамовіліся прапрацаваць магчымыя варыянты і перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з навукова-даследчымі арганізацыямі дзвюх краін, у тым ліку ў галіне селекцыі і насенняводства люцэрны, цукровых буракоў.

Беларусь і Сербія актыўна развіваюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Па выніках дзевяці месяцаў бягучага года тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання паміж дзвюма краінамі вырас больш як на 30 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Экспарт павялічыўся ў тры разы і склаў $3,597 млн. Беларусь пастаўляе ў Сербію бульбу, насенне, сметанковае масла, цыбулю, часнок.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі