Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2023, 15:49

Сенатары ратыфікавалі пагадненне аб заснаванні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб заснаванні Еўразійскай перастраховачнай кампаніі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагадненне прадугледжвае заснаванне Еўразійскай перастраховачнай кампаніі, дзейнасць якой прызначана садзейнічаць гандлю дзяржаў - удзельніц ЕАЭС шляхам перастрахавання рызык прадпрыемстваў-экспарцёраў", - сказаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, скарачэнне замежнай перастраховачнай ёмістасці па прычыне ўведзеных санкцый у адносінах да Беларусі і Расіі стварыла аб'ектыўныя перадумовы да пошуку альтэрнатыўнага рашэння. "Адным з інструментаў павелічэння магчымасці перадачы рызык за мяжу з'яўляецца стварэнне Еўразійскай перастраховачнай кампаніі, капітал якой будзе сфарміраваны за кошт узносаў дзяржаў - членаў ЕАЭС", - адзначыў міністр.

Палажэннямі пагаднення прадугледжваецца заснаванне Еўразійскай перастраховачнай кампаніі, прызначанай садзейнічаць павелічэнню аб'ёмаў узаемнага гандлю, развіццю эканамічнай інтэграцыі паміж бакамі, павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці і пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязей бакоў з трэцімі краінамі шляхам ажыццяўлення дзейнасці ў сферы перастрахавання, падкрэсліў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Валерый Гайдукевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі