Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2022, 15:29

Сенатары адобрылі законапраект аб ліцэнзаванні

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб ліцэнзаванні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прынцыпаў прававога рэгулявання ў галіне ліцэнзавання, развіццё прававых і арганізацыйных асноў вядзення ліцэнзійнай дзейнасці, а таксама на павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кантролю ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, што ў сучасных умовах набывае асаблівае значэнне для ўмацавання бяспекі дзяржавы і забеспячэння дадатковай абароны нацыянальных інтарэсаў.

"Інстытут ліцэнзавання з'яўляецца дазвольнай функцыяй дзяржавы адносна тых ці іншых відаў дзейнасці, створаны ў нашай краіне ў 1991 годзе і за апошнія 30 гадоў зведаў не адну трансфармацыю, - адзначыў міністр эканомікі Алксандр Чарвякоў. - Прадстаўлены законапраект быў падрыхтаваны пры ўдзеле Нацыянальнай акадэміі навук на аснове аналізу практыкі прымянення дзеючых норм і міжнароднага вопыту, глыбока прапрацаваны з дзелавой супольнасцю, органамі дзяржкіравання".

У прыватнасці, прадугледжваецца выключэнне празмерных і эканамічна неабгрунтаваных патрабаванняў і ўмоў, што прад'яўляюцца да саіскальнікаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў, перагляд грубых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні, максімальнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у працэсе ўзаемадзеяння ліцэнзуючых органаў з саіскальнікамі ліцэнзій і ліцэнзіятамі.

У ліку новаўвядзенняў - пераход да рэестравага прынцыпу пацвярджэння правоў (пры дапамозе электроннага запыту ў Адзіны рэестр ліцэнзій або візуальнага азнаямлення з адпаведнай экраннай формай), які поўнасцю выключае неабходнасць атрымання ліцэнзіі як дакумента (папяровага або электроннага), а таксама выключае звязаныя з гэтым затраты.

"Ліцэнзаванне як асобны інструмент дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і сацыяльнай сферы добра зарэкамендаваў сябе ва ўсім свеце", - адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.

Паводле яе слоў, работа над праектам закона "Аб ліцэнзаванні" вялася з 2019 года. "Яго падрыхтоўка пачыналася не з нуля. Нарматыўная база ў гэтай сферы ўжо была, прычым даволі прагрэсіўная. Законапраект распрацаваны з улікам практыкі прымянення гэтых дакументаў і грунтуецца на іх. Інакш кажучы, перш за ўсё забяспечана стабільнасць прававога рэгулявання ліцэнзуемай дзейнасці", - дадала сенатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі