Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 красавіка 2025, 16:03

Семінар па пытаннях сертыфікатаў уласнай вытворчасці пройдзе 22 мая ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін на прэс-канферэнцыі анансаваў правядзенне рэспубліканскага семінара "Практычныя аспекты пацвярджэння ўласнай вытворчасці і паходжання тавараў", які адбудзецца ў Мінску 22 мая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мэта семінара - пашырэнне ведаў беларускіх прадпрыемстваў аб парадку атрымання і прымянення сертыфікатаў прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці і сертыфікатаў паходжання, аб адказнасці атрымальнікаў сертыфікатаў, інфармаванне аб перспектывах пераходу да электронных сертыфікатаў.

Семінар арганізуецца ў рамках карты членства, якую палата ўпершыню распрацавала ў 2025 годзе. Карта членства ўяўляе сабой цэлы пералік мерапрыемстваў, якія накіраваны на ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі, членамі палаты для асвятлення тых ці іншых тэм.

"Выдача сертыфікатаў паходжання тавараў і ўласнай вытворчасці - гэта адна з самых папулярных паслуг, якія аказвае палата. Калі мы ўзамадзейнічаем з прадпрыемствамі, разумеем, што нюансы многія не ведаюць. Ні як атрымаць гэты сертыфікат, прадпрыемствы не да канца разумеюць, для чаго ён выкарыстоўваецца. Таму семінар накіраваны на тое, каб растлумачыць вось гэтыя моманты і нюансы", - расказаў Дзяніс Мялешкін.

Пагавораць на семінары і аб перспектывах. У першую чаргу гэта задача цалкам перайсці на выдачу сертыфікатаў у электронным выглядзе з 1 верасня гэтага года. "Гэта дазволіць скараціць затраты прадпрыемствам на лагістыку, на тое, каб прыязджаць забіраць папяровыя дакументы. Асобная тэма будзе прысвечана адказнасці. Гэта такі важны аспект, таму што сертыфікат не дае нейкай індульгенцыі. Атрымаўшы сертыфікат, трэба разумець, што прадпрыемствы нясуць адказнасць за яго правільнае выкарыстанне", - падкрэсліў намеснік старшыні.

Акрамя профільных, будуць прыцягнуты таксама эксперты з сумежных дзяржаўных органаў - МПЗ, ДМК, МАРГ.

Бонусам будзе бясплатнае кансультаванне па канкрэтных пытаннях атрымання сертыфікатаў непасрэдна на семінары.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі