ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2020, 16:13

Сем новых рэзідэнтаў могуць з'явіцца ў "Вялікім камені" да канца года

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем новых рэзідэнтаў могуць з'явіцца ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" да канца года. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Сяргей Вайцяхоўскі ў час міжнароднай інвестыцыйнай анлайн-канферэнцыі "Ад аднаўлення да ўстойлівага росту", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Закрыццё граніц паўплывала на інвестыцыйную актыўнасць. У студзені 30 кампаній мелі рэальныя планы па інвесціраванні ў парк у 2020 годзе, але многія з іх паставілі праекты на паўзу. У бягучым годзе ўдалося зарэгістраваць у якасці рэзідэнтаў восем кампаній. Плануем, што да канца года яшчэ сем уступяць у "Вялікі камень", - сказаў Сяргей Вайцяхоўскі.

Цяпер у індустрыяльным парку 63 рэзідэнты. Аб'ём заяўленых інвестыцый - звыш $1 млрд. "Больш за 10 краін свету ўдзельнічаюць у капітале гэтых рэзідэнтаў, у тым ліку Беларусь, Кітай, ЗША, Швейцарыя, Германія. 70 працэнтаў кампаній маюць вытворчы характар. Яны працуюць у самых розных сферах: электронікі, машынабудавання, новых матэрыялаў, фармацэўтыкі, выпуску медыцынскіх вырабаў. Ёсць рэзідэнты, якія займаюцца навукова-даследчымі распрацоўкамі і праектамі ў сферы паслуг", - адзначыў намеснік гендырэктара.

Больш за $200 млн ужо было ўкладзена ў будаўніцтва ў "Вялікім камені" дарог, сістэмы газа- і электразабеспячэння, ачысткі бытавых вод і інш. "Мы стварылі даволі шырокія магчымасці для рэалізацыі праектаў бізнесам: як на зямельным участку, дзе ўжо падведзена ўся інфраструктура, так і ў гатовых сучасных вытворчых і офісных памяшканнях. Такія памяшканні ў нас займаюць ужо 95 тыс. кв.м", - дадаў Сяргей Вайцяхоўскі.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі