Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 жніўня 2017, 09:55

Сем мільёнаў тон збожжа намалацілі ў Беларусі

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем мільёнаў тон збожжа намалацілі ў Беларусі. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 22 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 7 млн т збожжа. У агульным намалоце 1772,1 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1271,9 тыс. т - Гродзенскай, 1224,5 тыс. т - Брэсцкай, 1072 тыс. т - Магілёўскай. У Гомельскай намалочана 975,7 тыс. т, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 723,9 тыс. т збожжа.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 1969,6 тыс. га, што складае 91,1 працэнта агульнай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўборка збожжавых завершана.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,7 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (43,4 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі