Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лютага 2020, 14:42

Сельскую гаспадарку Беларусі неабходна адаптаваць да змяненняў клімату

26 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Сельскую гаспадарку Беларусі неабходна адаптаваць да змяненняў клімату. Такое меркаванне выказала сёння журналістам намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Кузьміч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта зіма ўпершыню за ўвесь час нашых назіранняў выдалася такой цёплай, упершыню сярэднесезонная тэмпература зімой у Беларусі плюсавая, такога ў нас ніколі не было, - адзначыла спецыяліст. - Нашы азімыя культуры перазімавалі здавальняюча, але змяненні клімату адчуваюцца ў сельскай гаспадарцы. Гэта патрабуе адаптацыі. Так, напрыклад, рэкамендуецца захоўваць тарфянікі, балоты, лясы, лугі, можна вяртацца да забалочвання тэрыторый, адраджаць земляробства ўпярэмешку з ляснымі насаджэннямі. Вядома ж, трэба пераглядаць культуру, тэрміны пасадак і ўборкі".

Намеснік дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі па навуковай рабоце доктар сельскагаспадарчых навук Мікалай Цыбулька таксама лічыць, што неабходна ўносіць карэктывы ў асноўныя элементы сістэмы земляробства ў краіне. У прыватнасці, на яго думку, неабходна змяніць структуру пасяўных плошчаў, павялічыць сяўбу азімых культур, нарошчваць сяўбу прамежкавых культур, вырошчваць цеплалюбівыя культуры.

Гаворачы пра ўплыў змянення клімату на лясную гаспадарку Беларусі, намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Віктар Звяртоўскі адзначыў, што за апошнія 25 гадоў ён нязначны, у асноўным гэтыя змяненні паўплывалі на хвойныя насаджэнні. Аднак ведамства распрацавала шэраг дакументаў, у якіх прадугледжаны мерапрыемствы па адаптацыі лясной гаспадаркі краіны да глабальных змяненняў клімату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі