Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2022, 18:54

Селіверстаў: трэба адмовіцца ад прывязкі да долара ва ўзаемаразліках у ЕАЭС як мага хутчэй

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба адмовіцца ад прывязкі да долара ва ўзаемаразліках у ЕАЭС як мага хутчэй. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў па выніках перагавораў кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Не сакрэт, што многія ўзаемаразлікі паміж краінамі ажыццяўляліся з прывязкай да замежнай валюты, а менавіта да долара. Відавочна, што ад гэтага трэба адыходзіць. З улікам уводзімых абмежаванняў гэта трэба зрабіць чым хутчэй, тым лепш", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, адно з пытанняў, якое разглядалася сёння, - адыход ад канвертацыі праз долар пры размеркаванні ўвазных мытных пошлін на тэрыторыі ЕАЭС. "Гэты механізм дзейнічаў у прывязцы да долара. Упэўнены, што мы ў бліжэйшы час пяройдзем або на нацыянальныя валюты, або на расійскі рубель як сродак канвертацыі. Ад долара адыдзем дакладна", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі