Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2025, 18:35

 Сельгасцэх МТЗ пачаў аднаўленне пасеваў пасля замаразкаў
 

Фота МТЗ
Фота МТЗ
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сельгасцэх МТЗ пачаў аднаўленне пасеваў пасля замаразкаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.

"Старт пасяўной у гэтым годзе быў дадзены даволі рана, аднак надвор'е ўнесла свае карэкціроўкі ў планы аграрыяў. Цяпер азімыя часткова перасяваем і ўшчыльняем шматгадовымі і аднагадовымі травамі, а таксама кукурузай. У працэнтных суадносінах плошчы пашкоджаных участкаў невялікія. З засеяных 3 тыс. га ад тэмпературных арэляў пацярпелі прыкладна 350 га", - расказаў начальнік СГЦ "Гайна" Аляксандр Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, насенне ў наяўнасці. Дакупляць давялося толькі кукурузу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі