Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лістапада 2019, 15:51

Сельгаспрадукцыя займае больш як 20 працэнтаў у беларускім экспарце ў Кітай

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля сельскагаспадарчай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту ў Кітай складае больш за 21 працэнт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Беларусь актыўна развівае перапрацоўчую галіну, укараняе ў вытворчасць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне. Наша краіна гатова нарошчваць пастаўкі ў Кітай мясной, малочнай і іншай харчовай прадукцыі, - падкрэслілі ў Мінсельгасхарчы. - У 2018 годзе пастаўкі беларускіх экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Кітай склалі $82,4 млн (рост у 4,4 раза да ўзроўню 2017 года), у студзені-жніўні 2019-га - $60,8 млн (на 45,8 працэнта больш за аналагічны перыяд 2018 года)".

Для паставак у Кітай адкрыты 54 малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, а таксама пяць беларускіх птушкафабрык: ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", СЗАТ "Сервалюкс", ААТ "Смалявічы Бройлер". На права паставак ялавічыны ў КНР цяпер сертыфікаваны ТАА "Вялес-Міт" і ААТ "Магілёўскі мясакамбінат". Акрамя таго, нядаўна Кітай акрэдытаваў сем беларускіх вытворцаў рыбнай прадукцыі: доступ на рынак атрымалі СП "Санта-Брэмар" ТАА, ТАА "Баранцава", ТАА "Камчацкая рыба", ЗАТ "ДГ-Цэнтр", СТАА "Смак рыбы плюс", ТАА "Неафіш" і ПВУП "15 авеню". Права на пастаўкі жамерын цукровых буракоў атрымалі адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Жабінкаўскі цукровы завод", "Скідзельскі цукровы камбінат", "Гарадзейскі цукровы камбінат" і "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат". У Мінсельгасхарчы адзначылі, што работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці міжнароднай выстаўкі імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo, якая праходзіць з 5 па 10 лістапада ў Шанхаі (КНР). Гэта буйнейшае ў Кітаі выставачнае мерапрыемства, накіраванае на прыцягненне тавараў і паслуг у гэты рэгіён. Агульная плошча экспазіцыі складае 1,5 млн кв.м. На выстаўцы арганізавана нацыянальная экспазіцыя Беларусі, у якой прымаюць удзел больш за 100 беларускіх арганізацый, у тым ліку 50 прадпрыемстваў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі