Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2022, 16:06

Сельгаспрадпрыемствы 12 раёнаў Гомельскай вобласці пачалі нарыхтоўку кармоў

23 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы 12 раёнаў Гомельскай вобласці пачалі нарыхтоўку кармоў, паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Петражыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо скошана 2,3 тыс. га плошчаў першага ўкосу. Гэта каля паўтара працэнта. План - 162 тыс. га", - сказаў старшыня камітэта.

Зялёную масу ўбралі з плошчы 1,3 тыс. га. З яе ў асноўным нарыхтоўваюць сенаж.

"Мы павінны нарыхтаваць высакакласны сенаж, пры аптымальных умовах надвор'я - сена", - акцэнтаваў увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, начальнікаў райсельгаспрадаў Дзмітрый Петражыцкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі