ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2015, 11:27

Сельгаспрадпрыемствам Беларусі дадуць бюджэтныя крэдыты для пагашэння запазычанасці перад ААТ "Гомсельмаш"

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі ў першым паўгоддзі 2015 года будуць прадастаўлены бюджэтныя крэдыты для пагашэння запазычанасці перад ААТ "Гомсельмаш" за пастаўленую тэхніку. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 170 ад 5 сакавіка 2015 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе пра абласное камунальнае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "Брэстаблаграсэрвіс", адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Віцебскі аблаграсэрвіс", "Гомельаблаграсэрвіс" і "Мінскаблаграсэрвіс", гродзенскае ўнітарнае прадпрыемства "Аблсельгастэхніка" і ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Аграмашсэрвіс" (г.Магілёў).

Згодна з дакументам, сродкі будуць выдзелены абласным бюджэтам для забеспячэння пагашэння запазычанасці, што ўтварылася на 1 студзеня бягучага года за сельскагаспадарчую тэхніку, пастаўленую ААТ "Гомсельмаш", з выплатай працэнтаў у памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дзень налічэння працэнтаў за карыстанне крэдытамі, з тэрмінам вяртання да 1 сакавіка 2020 года.

"Гомсельмаш" паставіў вышэй пералічаным прадпрыемствам тэхнікі на агульную суму Br340 млрд 545,1 млн.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з законам "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год" і ў мэтах забеспячэння выканання мерапрыемстваў Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі