Фота з архіва
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сектар малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) забяспечвае каля 1,4 млн рабочых месцаў. Аб гэтым расказаў міністр эканомікі Юрый Чабатар у эфіры праграмы "Актуальнае інтэрв'ю" на "Першым інфармацыйным", паведамляе БЕЛТА.
Юрый Чабатар падкрэсліў, што сектар МСП можна ацаніць з дзвюх пазіцый - колькаснай і якаснай. "Напрыклад, удзельная вага МСП у фарміраванні нашага ВУП - каля 30 працэнтаў. У падатках, якія выплачваюцца ў бюджэт, - 33 працэнты. Колькасць рабочых месцаў, якія сёння малы і сярэдні бізнес прадастаўляюць нашым грамадзянам, - амаль 1,4 млн, - прывёў ён лічбы. - Яшчэ 30 гадоў таму ў краіне налічвалася ўсяго каля 15 тыс. суб'ектаў малога бізнесу".
Гаворачы аб якасных параметрах развіцця малога і сярэдняга бізнесу, міністр адзначыў, што дзякуючы планамерным мерам па зрушэнні акцэнту бізнесу на вытворчы сектар дынаміка вельмі здавальняючая. "Каля 30 працэнтаў прадпрыемстваў МСП працуюць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Доля гэтых прадпрыемстваў расце", - заўважыў ён.
У цэлым у Беларусі налічваецца 118 тыс. камерцыйных суб'ектаў і каля 111 тыс. з іх - малы і сярэдні бізнес, гэта значыць пераважная доля. "Больш за палову патэнтаў зарэгістраваны на малы і сярэдні бізнес. Патэнт - гэта ўсё ж такі распрацоўка, навука, значыць, там ёсць і інавацыйнасць, і крэатыў, які якраз і дазваляе ім вырастаць ужо ў буйныя арганізацыі", - звярнуў увагу міністр.

Кіраўнік галіны падкрэсліў, што дзяржава зацікаўлена ў тым, каб прыватная ініцыятыва развівалася. "Прэзідэнт на нарадзе па развіцці прадпрымальніцкага сектара эканомікі 17 лютага некалькі разоў звярнуў увагу, што нельга падзяляць бізнес на дзяржаўны і недзяржаўны. Усё ж такі ўсе гэтыя прадпрыемствы працуюць у нас у краіне на карысць нашай эканомікі. У большасці выпадкаў гэта прадпрыемствы, якія не могуць адзін без аднаго. Што сёння нашы канвеерныя прадпрыемствы без малога бізнесу, і наадварот? Як і тыя, так і другія прадпрыемствы нам вельмі важны", - падкрэсліў Юрый Чабатар.
Раней паведамлялася, што 17 лютага на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася стымуляванне развіцця прадпрымальніцкага сектара эканомікі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль два дзясяткі прадстаўнікоў бізнесу - кіраўнікі розных кампаній і прадпрыемстваў, якія працуюць у Беларусі.-0-