7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па развіцці прадпрымальніцтва рыхтуе прапановы па скарачэнні справаздачнасці для бізнесу ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт савета.
Там адзначаецца, што ў ходзе першага пасяджэння абноўленага складу Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў ліку ключавых праблем функцыянавання бізнесу быў вызначаны нарастаючы аб'ём статыстычнай, бухгалтарскай і іншай справаздачнасці, што патрабуецца ў суб'ектаў гаспадарання органамі дзяржаўнага кіравання розных узроўняў.
У сувязі з гэтым саветам праводзіцца работа па аналізе сітуацыі ў такой сферы, ацэнцы выдаткаў прадпрыемстваў на падрыхтоўку і прадстаўленне шматлікай справаздачнасці і выпрацоўцы прапаноў па яе кардынальным скарачэнні.-0-