9 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На міжнароднай выстаўцы "ІНАПРАМ" у Екацярынбургу адбылося пасяджэнне Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
"У парадак дня пасяджэння ўвайшлі пытанні аб асноўных напрамках прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года, ініцыятыўнай прапанове Расійскай Федэрацыі па распрацоўцы міждзяржаўнай праграмы развіцця робататэхнікі, вытворчасці і ўкаранення прамысловых робатаў у ЕАЭС, аб еўразійскай сетцы прамысловай кааперацыі, субкантрактацыі і трансферу тэхалогій, а таксама аб ходзе рэалізацыі механізма аказання фінансавага садзейнічання сумесным кааперацыйным праектам у прамысловасці", - сказалі ў ЕЭК.
Удзельнікі пасяджэння адобрылі праект асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва да 2030 года з пакетам неабходных дакументаў. Згодна з праектам краіны ЕАЭС сканцэнтруюцца на вырашэнні задач па трох напрамках: выкарыстанне патэнцыялу рынку саюза, прамыслова-тэхналагічнае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва на экспартных рынках.
"Прынцыпова новым з'яўляецца тое, што ўпершыню канкрэтныя мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва аформлены дадаткам да дакумента, адлюстраваны ў выглядзе адпаведных інструментаў з пазначэннем форм рэалізацыі, тэрмінаў, а таксама адказных за выкананне. Яны будуць зацверджаны адначасова з асноўнымі напрамкамі прамысловага супрацоўніцтва, - растлумачыла член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян. - Пасля разгляду ва ўстаноўленым парадку дакумент плануецца вынесці на пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў кастрычніку бягучага года".
Профільныя міністры краін саюза ўзгаднілі падыходы і далі старт фарміраванню новай еўразійскай тэхналагічнай платформы па развіцці вытворчасці і ўкараненні прамысловых робатаў. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама этапы перазапуску праекта "Еўразійская сетка прамысловай кааперацыі, субкантрактацыі і трансферу тэхналогій" і прынялі рашэнне прадоўжыць далейшую прапрацоўку падыходаў па яго перафармаціраванні.
Адносна рэалізацыі механізма аказання фінансавага садзейнічання сумесным кааперацыйным праектам у галінах прамысловасці Гоар Барсегян адзначыла, што ЕЭК праводзіць актыўную работу па інфармаванні бізнесу і фінансавых арганізацый аб умовах удзелу ў новым механізме. У прыватнасці, на сістэмнай аснове ажыццяўляецца кансультацыйная падтрымка дзяржаў-членаў пры фарміраванні імі кааперацыйных праектаў. "У камісію паступіла першая праектная прапанова, якая знаходзіцца на разглядзе, - паведаміла Гоар Барсегян. - Важна актывізаваць праектную актыўнасць бізнесу, і тут мы бачым сур'ёзны патэнцыял у пашырэнні міжрэгіянальных сувязей краін "пяцёркі". У гэтым пытанні камісія разлічвае на садзейнічанне зацікаўленых ведамстваў дзяржаў-членаў".
Бакі прынялі рашэнне актывізаваць работу па пошуку і падрыхтоўцы сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці.-0-