Сцяг Пятніца, 24 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2016, 17:48

Савет экспарцёраў будзе створаны пры МЗС Беларусі

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет экспарцёраў будзе створаны пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартаменце знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства.

Гэта прадугледжана Нацыянальнай праграмай падтрымкі і развіцця экспарту на 2016-2020 гады.

Плануецца, што ў склад савета ўвойдуць прадстаўнікі арганізацый-экспарцёраў і аб'яднанняў прадпрымальнікаў. "Савет ствараецца для выпрацоўкі канцэптуальных рашэнняў для падтрымкі нашых экспарцёраў і выяўлення канкрэтных праблемных пытанняў, што ўзнікаюць у прадпрыемстваў пры ажыццяўленні экспарту, - растлумачылі ў дэпартаменце. - Такім чынам будзе прадоўжана адрасная дапамога беларускім экспарцёрам па розных напрамках".

У ходзе рэалізацыі праграмы таксама будзе праведзена рэвізія нацыянальнага заканадаўства ў галіне падтрымкі і развіцця экспарту. "Плануецца перагляд нарматыўных прававых актаў на прадмет іх адаптацыі да бягучых эканамічных умоў", - дадалі ў дэпартаменце.

Значную ўвагу плануецца ўдзяліць павышэнню эфектыўнасці работы знешнеэканамічных і маркетынгавых службаў арганізацый-экспарцёраў. "У якасці аднаго з важных інструментаў будзе выкарыстоўвацца партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту www.export.by", - падкрэслілі ў МЗС. Беларускім экспарцёрам таксама трэба будзе правесці работу па мадэрнізацыі сваіх сайтаў і іх мультымоўных версій з падрыхтоўкай камерцыйных прапаноў, адаптаваных пад рэгіянальныя рынкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі