
Фота з архіва
24 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіў парадак дня вочнай сустрэчы прэм'ер-міністраў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, якую намечана правесці ў лютым у Казахстане. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Зацверджаны парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое плануецца правесці ў вочным фармаце 24-25 лютага ў Нур-Султане (Казахстан)", - сказала Ія Малкіна.-0-