ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 лістапада 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2023, 12:18

Савет ЕЭК уніфікаваў правілы маркіроўкі ў ЕАЭС лякарстваў, безалкагольных напіткаў, тэлефонаў і ноўтбукаў

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі 27 верасня разгледзеў комплекс ініцыятыўных прапаноў краін Еўразійскага эканамічнага саюза і прыняў рашэнні аб устанаўленні ўніфікаваных правіл маркіроўкі лекавых прэпаратаў, безалкагольных напіткаў, соку, а таксама тэлефонаў і ноўтбукаў у ЕАЭС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

"Згодна з прынятымі дакументамі, дзяржавы-члены будуць самастойна вызначаць дату ўвядзення і парадак маркіроўкі прадукцыі сродкамі ідэнтыфікацыі на сваёй тэрыторыі, інфармуючы аб гэтым ЕЭК не пазней як за шэсць месяцаў. Такім чынам, ва ўсіх выпадках у кожнай з краін ЕАЭС будзе гарантавана прызнанне сродкаў ідэнтыфікацыі іншых дзяржаў, сфарміраваных у адпаведнасці з уніфікаванымі патрабаваннямі. Пры гэтым у сувязі з асаблівасцямі сістэмы маркіроўкі лекавых прэпаратаў у Кыргызстане Савет ЕЭК прадугледзеў выключэнне, якое дазваляе прымяняць патрабаванні да сродку ідэнтыфікацыі, адрозныя ад прынятага рашэння", - звярнулі ўвагу ў гандлёвымі блоку ЕЭК.

Акрамя таго, у сувязі з пазіцыямі дзяржаў - членаў саюза ў рашэннях асобна адзначана адсутнасць намераў у шэрага краін ЕАЭС уводзіць маркіроўку на бягучым этапе. Так, адносна лякарстваў - гэта Арменія, адносна безалкагольных напіткаў і сокаў - Казахстан, а ў адносінах да ноўтбукаў і тэлефонаў - Казахстан і Кыргызстан.

"Камісія прыняла прынцыповыя рашэнні, накіраваныя на забеспячэнне адной з базавых свабод ЕАЭС. Дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям удасца стварыць умовы для бесперашкоднага руху тавараў па тэрыторыі саюза і прадухіліць узнікненне бар'ераў на ўнутраным рынку", - падкрэсліў член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі