Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лютага 2025, 17:36

Савет ЕЭК разгледзіць укараненне механізма прасочвальнасці тавараў, якія ўвозяцца ў ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва
19 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі пройдзе 21 лютага пад старшынствам віцэ-прэм'ера Беларусі Ігара Петрышэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

На пасяджэнні плануецца разгледзець шэраг значных пытанняў еўразійскай інтэграцыі. У прыватнасці, намечана абмеркаваць ход рэалізацыі пілотнага праекта па ўкараненні механізма прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.

У парадак дня ўнесены таксама пытанні, якія датычацца маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі веласіпедаў і веласіпедных рам, ікры асятровых і ласосевых (чырвонай ікры), касметычнай прадукцыі з антымікробным дзеяннем, а таксама сродкаў дэзынфекцыі; унясення змяненняў у патрабаванні да інструкцыі па медыцынскім прымяненні лекавага прэпарату і агульнай характарыстыцы лекавага прэпарату для медыцынскага прымянення.

Плануецца таксама ўнесці змяненні ў тэхнічны рэгламент "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў" і разгледзець шэраг іншых пытанняў.

Беларусь у 2025 годзе старшынствуе ў ЕАЭС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі