Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2021, 11:12

Савет ЕЭК разгледзіць пытанне аб аўтамабілях, часова ўвезеных фізасобамі ў ЕАЭС для асабістых патрэб

1 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанне паўторнага прадаўжэння тэрмінаў знаходжання на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза аўтамабіляў, часова ўвезеных фізічнымі асобамі для асабістых патрэб, плануецца абмеркаваць на бліжэйшым пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 5 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

"Праект рашэння савета камісіі, падрыхтаваны Калегіяй ЕЭК, прадугледжвае паўторнае прадаўжэнне тэрміну знаходжання на мытнай тэрыторыі саюза транспартных сродкаў, часова ўвезеных фізічнымі асобамі для асабістых патрэб, да 30 верасня 2021 года, - адзначылі ў ЕЭК. - Гэта звязана з тым, што меры па папярэджанні і прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і абмежаванні на перасячэнне граніцы захаваюць сваё дзеянне пасля 31 сакавіка 2021 года".

Савет ЕЭК прыме канчатковае рашэнне па прадаўжэнні або прыпыненні тэрмінаў часовага ўвозу транспартных сродкаў, якое будзе апублікавана на афіцыйным сайце камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі