Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 снежня 2022, 17:30

Савет ЕЭК прадоўжыў дзеянне нулявой увазной пошліны на рухавікі для ААТ "БЕЛАЗ"

14 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння на пасяджэнні ў Маскве прадоўжыў дзеянне нулявой увазной пошліны на рухавікі для ААТ "БЕЛАЗ". Аб гэтым на брыфінгу па выніках пасяджэння паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прынята рашэнне аб прадаўжэнні да 1 красавіка 2024 года тэрміну дзеяння нулявой стаўкі ўвазной мытнай пошліны на дызельныя рухавікі для вытворчасці кар'ернай тэхнікі, што ажыццяўляецца ААТ "БЕЛАЗ", - сказала Ія Малкіна.

Усяго ў парадак дня было ўнесена каля 30 пытанняў. Беларусь на пасяджэнні прадстаўляў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Наступнае пасяджэнне Савета ЕЭК намечана правесці 20 студзеня 2023 года ў Маскве ў вочным фармаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі