Фота з архіва
2 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адобрыў павелічэнне стаўкі ўвазной мытнай пошліны ў Еўразійскім эканамічным саюзе на некаторыя віды пасцельнай бялізны да канца 2026 года, паведамілі БЕЛТА ў гандлёвым блоку ЕЭК.
"Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне аб павышэнні стаўкі ўвазной мытнай пошліны адносна бялізны пасцельнай надрукаванай іншай з баваўнянай пражы да 12 працэнтаў, але не менш за 0,44 еўра за 1 кг па 31 снежня 2026 года ўключна", - растлумачылі ў ЕЭК.
"Прынятая мера мытна-тарыфнага рэгулявання дасць магчымасць дадаткова падтрымаць айчынныя прадпрыемствы з улікам таго, што пража для вытворчасці пасцельнай бялізны таксама ў асноўным паступае да нас з трэціх краін", - пракаменціраваў рашэнне дырэктар Дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК Ваагн Казаран. Ён падкрэсліў, што вытворцы краін ЕАЭС выпускаюць прадукцыю, якая не ўступае па сваіх характарыстыках імпартнай пасцельнай бялізне, і прапануюць шырокі асартымент.-0-