ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 23 мая 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2021, 18:22

Савет ЕЭК па ініцыятыве Беларусі прадоўжыў бяспошлінны ўвоз тавараў для барацьбы з COVID-19

Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнта
Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнта

23 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне прадоўжыць бяспошлінны ўвоз у Еўразійскі эканамічны саюз шэрага тавараў для барацьбы з каранавірусам да 30 чэрвеня 2022 года. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу па выніках праведзенага 22-23 красавіка пасяджэння Савета ЕЭК памочнік старшыні Калегіі ЕЭК Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На тэрыторыю саюза па-ранейшаму можна будзе бяспошлінна пастаўляць некаторыя кампаненты і матэрыялы для вытворчасці лекавых і дэзынфіцыруючых сродкаў, медыцынскія прэпараты, рэспіратары, ахоўныя акуляры, гумавыя пальчаткі, медвырабы і апаратуру, а таксама боксы і насілкі для транспарціроўкі пацыентаў", - пералічыла Ія Малкіна.

Яна ўдакладніла: гэта рашэнне будзе распаўсюджвацца на праваадносіны, які ўзніклі з 1 красавіка 2021 года.

З ініцыятывай аб прадаўжэнні бяспошліннага ўвозу тавараў для барацьбы з COVID-19 у Савет ЕЭК звярнуўся беларускі бок.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі