ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2021, 16:14

Савет ЕЭК адобрыў праект пагаднення аб устараненні тэхбар'ераў у гандлі з трэцімі краінамі

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння адобрыў праект пагаднення аб парадку і ўмовах устаранення тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі з трэцімі краінамі. Аб гэтым на брыфінгу па выніках пасяджэння паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дакументам прадугледжана заключэнне асобных пагадненняў з гандлёвымі партнёрамі ў адносінах да прадукцыі, якая падпадае пад дзеянне тэхнічных рэгламентаў саюза", - сказала Ія Малкіна.

Паводле яе слоў, для ўзаемнага прызнання вынікаў ацэнкі адпаведнасці прадукцыі, якая прадугледжваецца для ўзаемных паставак, будзе ўстаноўлены шэраг умоў. У іх ліку - раўназначнасць прымяняемых у дзяржавах ЕАЭС і ў трэцяй краіне працэдур акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, супастаўнасць абавязковых патрабаванняў, прызнанне толькі тых вынікаў ацэнкі адпаведнасці, якія атрыманы ўпаўнаважанымі органамі па ацэнцы адпаведнасці краін саюза і трэцяй краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі