ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2019, 19:40

Саўмін зацвердзіў склад рабочай групы па падрыхтоўцы прапаноў аб развіцці інтэграцыі з РФ

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая група па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 10 студзеня 2019 года нумар 5р. Яе ўзначальвае міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У склад групы ўвайшлі 30 чалавек. У іх ліку пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, фінансаў, сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі, прамысловасці, абароны і шэрага іншых, канцэрна "Белнафтахім", Нацыянальнага банка, КДБ, Дзяржпагранкамітэта, парламента і інш.

Група будзе выпрацоўваць прапановы аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі і ўносіць іх у Савет Міністраў (пры неабходнасці з праектамі нарматыўных прававых актаў). Да ўдзелу ў рабоце могуць прыцягвацца прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду.

Рабочай групе таксама неабходна забяспечыць узаемадзеянне са створанай у РФ рабочай групай па пытаннях расійска-беларускіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі