Фота з архіва
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў пастанавіў зацвердзіць Палажэнне аб парадку ўзгаднення набыцця седлавых цягачоў экалагічнага класа 6. Гэта вынікае з пастановы ад 13 верасня 2024 года нумар 675, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам вызначаецца парадак узгаднення Камісіяй па пытаннях прамысловай палітыкі, утворанай у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 22 чэрвеня 2015 года нумар 525 "Аб Камісіі па пытаннях прамысловай палітыкі", набыцця юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі Рэспублікі Беларусь, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне аўтамабільнага транспарту з пазначэннем складніка паслугі "міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў", седлавых цягачоў экалагічнага класа 6 у мэтах прымянення ставак утылізацыйнага збору, вызначаных у падпункце 2.2 пункта 2 дадатку 2 да пастановы Саўміна ад 1 ліпеня 2019 года нумар 437 "Аб утылізацыі транспартных сродкаў".
Удакладняецца, што для ўзгаднення набыцця седлавых цягачоў зацікаўленая асоба падае ў Міністэрства транспарту і камунікацый у ходзе прыёму зацікаўленай асобы, нарачным (кур'ерам), праз паштовую сувязь заяву згодна з дадаткам, копію дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка зацікаўленай асобы.
Дакументам таксама вызначаюцца тэрміны прыёму заяў і накіравання ў далейшыя інстанцыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-