Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2019, 16:32

Саўмін зацвердзіў памеры надбавак за рэалізуемую ў 2019 годзе сельгаспрадукцыю

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў памеры надбавак за рэалізуемую ў 2019 годзе сельскагаспадарчую прадукцыю. Гэта вынікае з пастановы ўрада ад 11 студзеня 2019 года нумар 19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Саўміна.

Выплаты ў выглядзе субсідый прадастаўляюцца з мясцовых бюджэтаў за рэалізаванае, накіраванае на перапрацоўку на тэрыторыі Беларусі малако, буйную рагатую жывёлу, грэчку, трасту лёну-даўгунцу. Надбаўка за 1 т малака базіснай тлустасці (без ПДВ) складае Br23 і больш, за 1 т буйной рагатай жывёлы - Br415. Надбаўкі па трасце лёну-даўгунцу - ад Br78 за 1 т і больш, па грэчцы - Br87 за 1 т.

Надбаўкі выплачваюцца юрыдычным асобам, уключаючы іх адасобленыя падраздзяленні, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі. Пры гэтым субсідыі для юрасоб у неспрыяльных для вытворчасці сельгаспрадукцыі раёнах павялічваюцца на 1-10 працэнтаў.

Сродкі, што выплачваюцца за грэчку, малако і буйную рагатую жывёлу, юрасобам рэкамендуецца выкарыстоўваць для набыцця мінеральных угнаенняў, уключаючы расходы па іх дастаўцы і затраты абслуговых арганізацый, гаруча-змазачных матэрыялаў, энергарэсурсаў, насення, сродкаў аховы раслін, запчастак для сельгастэхнікі, бялковай сыравіны, аплаты паслуг па рамонце тэхнікі і пагашэння запазычанасці па іх.

Атрыманыя за трасту лёну-даўгунцу грошы рэкамендуецца выкарыстоўваць для аналагічных мэт, а таксама для выплаты зарплаты работнікам, занятым на вырошчванні і ўборцы лёну-даўгунцу, пагашэння банкаўскіх крэдытаў і працэнтаў па іх.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Устаноўленыя дакументам памеры надбавак дзейнічаюць з 1 студзеня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі