ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 чэрвеня 2023, 12:23

Саўмін зацвердзіў палажэнне аб фарміраванні пералікаў істотна важных для ўнутранага рынку тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў палажэнне аб парадку фарміравання, вызначэння і вядзення пералікаў тавараў (груп тавараў), якія з'яўляюцца істотна важнымі для ўнутранага рынку. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 3 чэрвеня 2023 года нумар 365, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У адпаведнасці з дакументам, папярэднія пералікі тавараў фарміруюць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, якія рэалізуюць дзяржпалітыку і ажыццяўляюць прававое рэгуляванне і кіраванне ў пэўнай галіне (сферы дзейнасці), і іншыя арганізацыі, якія падпарадкаваны ўраду, у залежнасці ад віду тавару.

Тавары ўключаюцца ў папярэдні пералік, калі трэба ўвезці на тэрыторыю Беларусі і ўвесці ў грамадзянскі абарот тавары, у якіх прыменены (змешчаны, уключаны) аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, без згоды (дазволу) праваўладальнікаў з замежных дзяржаў, у тым ліку тых, што ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні. Гэта накіравана на стварэнне ўмоў для павелічэння ўнутранай устойлівасці эканомікі, прадухілення або зніжэння крытычнага недахопу на ўнутраным рынку харчовай і іншай прадукцыі.

Рашэнне аб уключэнні тавару ў гэты пералік прымаюць упаўнаважаныя органы шляхам прыняцця (выдання) рашэння калегіі (загаду).

Копіі гэтых рашэнняў і іншыя дакументы, якія прадугледжаны палажэннем, абагульняе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і накіроўвае ў Міністэрства эканомікі для ўнясення на разгляд Камісіі па пытаннях прампалітыкі. Далей МАРГ уключае ўзгодненыя камісіяй тавары ў вызначаемыя ім пералікі тавараў з дапамогай прыняцця пастановы. Паўторнаму ўключэнню ў такія пералікі тавары не падлягаюць.

Акрамя таго, палажэннем урэгуляваны пытанні ўнясення змяненняў у пералікі тавараў, у прыватнасці іх дапаўнення і выключэння з іх тавараў па меры неабходнасці.

Весці пералікі тавараў упаўнаважана Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на аснове звестак, якія прадстаўляюцца ўпаўнаважанымі органамі (арганізацыямі).

Пералікі тавараў, якія вызначаюцца МАРГ, размяшчаюцца на яго афіцыйным сайце (за выключэннем звестак, якія складаюць камерцыйную, службовую і іншую тайну, што ахоўваецца законам).

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі