Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 студзеня 2018, 14:23

Саўмін зацвердзіў канцэпцыю ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам зацверджана канцэпцыя ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 1037 ад 29 снежня 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Ключавыя аспекты работы ЖКГ былі разгледжаны 19-20 кастрычніка 2017 года на рэспубліканскім семінары з удзелам Прэзідэнта. Па выніках семінара былі выпрацаваны асноўныя напрамкі павышэння эфектыўнасці работы ЖКГ, якія пакладзены ў аснову канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года", - растлумачылі ў прэс-службе.

Для вырашэння праблем ЖКГ дакументам вызначаны наступныя важнейшыя напрамкі ўдасканалення і развіцця сферы: павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг і зніжэнне затрат на іх прадастаўленне насельніцтву, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання жыллёвага фонду і інфраструктуры ЖКГ; удасканаленне сістэмы абыходжання з ЦКА і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі; падтрыманне і далейшае паляпшэнне добраўпарадкавання населеных пунктаў. Акрамя таго, сярод важнейшых напрамкаў - удасканаленне сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва і тарыфнай палітыкі ў сферы аказання паслуг, удасканаленне сістэмы фінансавання ЖКГ і прыцягненне інвестыцый, навуковае забеспячэнне развіцця, а таксама павышэнне эфектыўнасці структуры кіравання, стварэнне пазітыўнага іміджу і прэстыжнасці работы ў гэтай сферы.

Рэалізацыя канцэпцыі дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнае кіраванне ЖКГ; даступнасць усіх відаў жыллёва-камунальных паслуг; павышэнне іх якасці і зніжэнне затрат на іх аказанне; удасканаленне механізма планавання бягучай дзейнасці і павышэння эканамічнай эфектыўнасці функцыянавання арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі; стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы ЖКГ; павышэнне прафесійнага ўзроўню кадравага складу; удасканаленне механізмаў стымулявання працы работнікаў сферы.

Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў па рэалізацыі канцэпцыі, а таксама сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, іншымі зацікаўленымі ў месячны тэрмін распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі