Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў удакладніў пералік будоўляў і аб'ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2025 год. Адпаведная пастанова нумар 127 ад 3 сакавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ў раёне вул. Арлоўскай у Мінску выдзеляць Br6 млн сродкаў дзяржаўных капітальных укладанняў. Фінансаванне ахопіць праектныя і вышукальныя работы.
Міністэрству эканомікі даручана ўлічыць аб'ект пры карэкціроўцы Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, а Міністэрству фінансаў - накіраваць прадугледжаныя сродкі з рэспубліканскага бюджэту.-0-