Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2020, 15:39

Саўмін вызваліў ад ПДВ шэраг работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў вызваліў ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць шэраг работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Пералік такіх работ замацаваны пастановай Саўміна ад 3 лістапада 2020 года нумар 695, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У пералік унесена комплекснае ўтрыманне прыдамавых тэрыторый, азялененых тэрыторый паркаў, сквераў, бульвараў, зон адпачынку, лесапаркаў, а таксама прыбіранне, мыйка і паліванне вуліц, прыбіранне і вываз снегу, лёду, смецця, пасыпка дарог процігалалёдным матэрыялам.

Не будуць абкладацца ПДВ работы па азеляненні населеных пунктаў, знадворным асвятленні, утрыманні і афармленні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, утрыманні і рамонце велапарковак, набярэжных, фантанаў і інш.

У спіс работ увайшлі адлоў шалёных і безнаглядных жывёл, дзікіх звяроў, якія апынуліся ў межах населенага пункта, зняцце, ліквідацыя гнёздаў птушак і джаланосных насякомых.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі