Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 чэрвеня 2021, 09:37

Саўмін вызначыў парадак і ўмовы ўзгаднення работы аб'ектаў гандлю ў начны час

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў прыняў пастанову нумар 319 ад 9 чэрвеня 2021 года, якой зацверджана палажэнне аб парадку і ўмовах узгаднення рэжыму работы рознічных гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, гандлёвых цэнтраў і рынкаў пасля 23.00 і да 7.00, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У адпаведнасці з палажэннем рэжым работы аб'ектаў узгадняюць (па месцы іх знаходжання) гарадскія і раённыя выканкамы, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у Мінску. Для ўзгаднення рэжыму работы ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган неабходна прадставіць заяву па ўстаноўленай форме шляхам асабістага звароту або па пошце.

Не пазней за два рабочыя дні з дня паступлення такой заявы ў адпаведны тэрытарыяльны орган унутраных спраў (ОУС) накіроўваецца даручэнне аб правядзенні ацэнкі адпаведнасці аб'екта ўстаноўленым палажэннем крытэрыям грамадскай бяспекі. ОУС праводзіць ацэнку на працягу трох рабочых дзён з дня атрымання дакументаў, складае заключэнне аб адпаведнасці або неадпаведнасці аб'екта крытэрыям і накіроўвае яго ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.

Далей заява і прадстаўленае ОУС заключэнне разглядаюцца і на працягу 15 рабочых дзен з дня паступлення заявы прымаецца рашэнне аб узгадненні рэжыму работы аб'екта або адмове ў яго ўзгадненні.

Палажэннем таксама ўстаноўлены выпадкі, пры якіх узгадненне рэжыму работы прызнаецца страціўшым сілу.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі