Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2022, 14:50

Саўмін вызначыў падставы для пазбаўлення прэмій кіраўнікоў дзяржарганізацый

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад унёс змяненні ў палажэнне аб умовах аплаты працы кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 верасня 2022 года нумар 585, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, падстаў для абавязковага зніжэння (пазбаўлення) прэмій, бонусаў і ўзнагароджанняў кіраўніку некалькі. У із ліку рэалізацыя прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія не адпавядаюць патрабаванням стандартаў. Таксама пазбавіць прэміі кіраўніка могуць, калі рост прадукцыйнасці працы не перавысіў рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы. Яшчэ адна падстава - непрыняцце мер па выкананні вытворчай, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны і арганізацыі бяспечных умоў працы ва ўзначаленай ім арганізацыі.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі